BE RU EN

Малалетні хлопчык выжыў пасля падзення з сёмага паверха ў Берасці

  • 10.05.2017, 9:54

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 траўня.

Сямігадовы хлопчык у Берасці застаўся жывы пасля падзення з сёмага паверха. Пра такі выпадак агенцтва БелТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 траўня. Хлопчык выпаў з акна шматпавярховага дома на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў дома адзін. Маці знаходзілася на працы, а з бацькам хлопчыка яна разведзеная.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Сам хлопчык атрымаў пераломы, і цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Апошнія навіны