BE RU EN

Павел Севярынец знаходзіцца на Акрэсціна

  • 1.05.2017, 21:04

Палітык быў затрыманы пасля першамайскай акцыі ў Менску.

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў затрыманы пасля заканчэння акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў цэнтры Менска.

Як паведамляе ў «Фэйсбуку» жонка палітыка Вольга Севярынец, Павел знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Севярынца будуць судзіць 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна.

Апошнія навіны