BE RU EN

У Горадні памёр адзіны ў Беларусі дазорац старадаўняга гадзінніка

  • 1.05.2017, 20:09

30 красавіка пайшоў з жыцця Іосіф Ясюкевіч, шматгадовы наглядчык найстарэйшага ў Еўропе вежавага гадзінніка.

Пра гэта паведамляе сайт grodnensis.by.

Закінуты вежавы гадзіннік аднавілі ў канцы 1980-х на ініцыятыву тагачаснага дацэнта фізічнага факультэта ГрДУ Аляксандра Мілінкевіча. З тых часоў, з 1989 года, калі гадзіннік зноў усталявалі ў вежы, Іосіф Ясюкевіч, які браў удзел у рэстаўрацыі, штодня падымаўся на вежу каб уручную заводзіць механізм. Ён быў адзіным у Беларусі дазорцам вежавых гадзіннікаў.

Апошнія навіны