BE RU EN

Юнак у вышыванцы: Пасля 25 сакавіка зразумеў, што трэба выходзіць на акцыі стала

  • 1.05.2017, 17:28

Маладзён прыехаў на Плошчу ў Менску з Асіповічаў.

Сёння ў акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўзялі ўдзел блізу 1000 чалавек. Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з мітынгу.

Маладзён у вышыванцы і з бел-чырвона-белым сцягам на плячах заявіў журналістам:

«Трэба ўжо адказваць за тое, што адбываецца ў краіне. Мы выходзілі на Плошчу 25 сакавіка і гэта быў цікавы досвед.

Страху няма. Будзем выходзіць яшчэ і яшчэ - колькі спатрэбіцца. Прыязджаю на акцыі ў Менск з Асіповічаў. У 2015 і 2016 гадах прыязджаў рэдка, толькі на Дзень Волі. А пасля 25 сакавіка гэтага года зразумеў, што трэба выходзіць увесь час».

Апошнія навіны