BE RU EN

Як быкі на чырвоную анучу: У цэнтры Баранавічаў міліцыя кідалася на лісткі паперы

  • 1.05.2017, 15:59

Баранавіцкія «вартавыя парадку» здзівілі сваёй неадэкватнасцю.

Больш за дзесяць актывістаў выйшлі 1 траўня на плошчу Леніна ў Баранавічах.

Людзі, якія сабраліся, планавалі ўзяць у рукі чыстыя аркушы паперы.

На плошчы ў гэты час дзяжурыла вельмі шмат міліцыі як у форме, так і ў цывільным.

- Мы выйшлі на знак салідарнасці з працаўнікамі, правы якіх сёння парушаюцца, а заробак не адпавядае ўзроўню жыцця, - распавёў Intex-press адзін з удзельнікаў акцыі. - Мы хочам прыцягнуць увагу да гэтых праблем як гараджан, так і нашай улады.

ЗАТРЫМАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКА АКЦЫІ З белым лістом паперы.
ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО
ЗАТРЫМАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКА АКЦЫІ З белым лістом паперы.
ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО
ЗАТРЫМАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКА АКЦЫІ З белым лістом паперы.
ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО
Площадь Ленина, 1 мая, Барановичи.
Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК

Таксама адным з патрабаванняў пратэстоўцаў было правядзенне сумленных і справядлівых выбараў.

- Мы не збіраемся нікога зрынаць, проста ў наступны раз просім правесці ўсё галасаванне і падлік бюлетэняў адкрыта, - патлумачыў адзін з актывістаў.

Адзін з мужчын, Сяргей Кузняцоў, дастаў белы ліст паперы і адразу быў затрыманы міліцыяй.

Акцыя пратэсту 1 траўня ў Баранавічах павінна была адбыцца а 12. Жыхароў Баранавічаў заклікалі трымаць у руках чыстыя аркушы паперы. Аналагічная акцыя запланаваная сёння ў Берасці.

Арганізатары акцыі ў Баранавічах былі ізаляваныя: Мікалая Чарнавуса-старэйшага выклікалі ў міліцыю на 12.00, а Мікалая Чарнавуса-малодшага заблакавалі ў сваёй кватэры праваахоўнікі.

Міліцыянты ў Баранавічах таксама захацелі «праверыць акрэдытацыю» здымачнай групы «Белсата». У выніку журналісты Вольга Чайчыц і Андрэй Козел былі затрыманыя.

Апошнія навіны