Максім Вінярскі: Патрабуем змены сённяшняга рэжыму
- 1.05.2017, 15:42
Больш за 1000 чалавек выйшла сёння на акцыю пратэсту на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з першамайскага мітынгу ў цэнтры сталіцы.
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі прыйшоў сёння на Кастрычніцкую плошчу амаль адразу пасля заканчэння 24-дзённага адміністрацыйнага арышту.
«Я там, дзе мне трэба быць - з народам Беларусі. Мы заявілі, што 1 траўня выйдзем на Кастрычніцкую плошчу ў Менску - і мы сваё абяцанне выканалі. Сёння Міжнародны дзень салідарнасці, і мы хочам выказаць салідарнасць у першую чаргу з палітвязнямі ў Беларусі. Але галоўнае наша патрабаванне - змена сённяшняга рэжыму», - сказаў Максім Вінярскі журналістам напярэдадні акцыі.
«Мы сабраліся тут, на Плошчы, каб патрабаваць: свабоду палітвязням! І мы будзем патрабаваць гэтага, пакуль не даможамся», - сказаў актывіст, адкрываючы мітынг каля палаца рэспублікі.