BE RU EN

«Час мяняць гэтую ўладу»: Лукашэнку ў Менску паказалі «воўчы білет»

  • 1.05.2017, 14:31

Мужчына суровага выгляду на Кастрычніцкай плошчы сказаў, як адрэзаў.

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць першамайская акцыя пратэсту. Сайт Charter97.org праводзіць тэкставую онлайн-трансляцыю з мітынгу.

«Я хачу паказаць вось гэта», - заявіў на Кастрычніцкай плошчы суровага выгляду мужчына з бел-чырвона-белым сцягам і дастаў з-за пазухі чысты ліст белай паперы фармату А4.

«Гэта - воўчы білет. Каму - зразумела. Для пачатку мы павінны паказаць яму гэта - а потым усё астатняе.

Ведаю, што мяне могуць затрымаць. Маю вялікі досвед: ужо чацвёрты раз на мітынгу.

Час мяняць гэтую ўладу - і ўсё. Яны неяк моцна ад людзей адарваліся. Яны ж і першапачаткова занадта блізка не былі, а цяпер - тым больш. Трэба ўсім тут быць - тады гэта ўсё хутка скончыцца і будзем жыць нармальна».

Апошнія навіны