BE RU EN

У Латвіі канадскія вайскоўцы пабудуюць базу NATO

  • 1.05.2017, 12:49

У вайсковым гарадку размесціцца пяцьсот жаўнераў.

У Латвію прыбылі пяцьдзесят вайсковых інжынераў з Канады для будаўніцтва базы канадскага батальёна NATO, паведамляе «Радыё Свабода».

Мяркуецца, што ў вайсковым гарадку размесціцца пяцьсот жаўнераў. Канадскія вайскоўцы павінны прыбыць у Латвію ў траўні гэтага года, а цалкам фармаванне батальёна павінна закончыцца ў ліпені-жніўні.

У ліпені 2016 года на саміце ў Варшаве лідары NATO пастанавілі разгарнуць чатыры шматнацыянальныя батальёны ў краінах Балтыі і Польшчы. Колькасць групоўкі ў Латвіі складзе блізу адной тысячы чалавек. Акрамя канадскіх вайскоўцаў у склад батальёна ўвойдуць вайскоўцы з Албаніі, Гішпаніі, Італіі, Польшчы і Славеніі.

Апошнія навіны