BE RU EN

Зміцер Вайцюшкевіч сыграў вялікі канцэрт у Менску разам з WZ-Orkiestra

  • 8.04.2017, 21:45

Канцэрт прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко.

Канцэрт прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко. Музычная праграма была прысвечаная 80-годдзю знакамітай песні на верш беларускага паэта і музыкі Адама Русака "Бывайце здаровы, жывіце багата", піша novychas.by.

У першай частцы канцэрта гучалі песні на словы Адама Русака і музыку Ісаака Любана Змітра Вайцюшкевіча складзеная спецыяльная праграма), у другой – найлепшыя і ўлюбёныя песні розных гадоў творчасці.

Трэба адзначыць, што канцэрт Вайцюшкевіча на вялікай пляцоўцы ў Менску (у сувязі з тым, што ўлады меркавалі яго непажаданым выканаўцам) апошні раз праводзіўся ў 2014 годзе.

Нагадаем, сёлета 4 сакавіка ў Вільні бліскуча прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны 10-годдзю творчага супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева.

Апошнія навіны