BE RU EN

Памёр касманаўт Георгій Грэчка

  • 8.04.2017, 13:22

Удзельнік трох касмічных экспедыцый Георгій Грэчка памёр ва ўзросце 85 гадоў.

Уночы 8 красавіка ў Маскве памёр лётчык-касманаўт СССР Георгій Грэчка. Яму было 85 гадоў, паведамляе РБК.

Дачка касманаўта Вольга паведаміла, што прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Грэчка памёр у шпіталі.

Свой першы палёт у космас ён здзейсніў у студзені-лютым 1975 года на касмічным караблі "Саюз-17". Другі палёт адбыўся праз два гады, са снежня 1977 да сакавіка 1978 года, на караблі "Саюз-26", ён быў рэкордным паводле працягласці для свайго часу.

Трэцім разам Грэчка пабываў у космасе з 17 да 26 верасня 1985 года.

Усе тры палёты ён здзейсніў у якасці бортінжынера.

Апошнія навіны