BE RU EN

Супрацоўнікі ДАІ ганяліся па Менску за матацыклістам

  • 8.04.2017, 13:16

Матацыкліст рэзнуўся ў раздзяляльную агароджу, сыходзячы ад пагоні ДАІ.

Пра гэта БелТА паведаміла старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Савецкага раёна Марыя Ярмалінская.

Інспектары ДАІ Савецкага раёна дзяжурылі 7 красавіка на вуліцы Якуба Коласа. Пад 19.30 іх увагу прыцягнуў матацыкл "Кавасакі" без рэгістрацыйнага знака.

"Яны ўключылі на аўто сірэну і праз гучнамоўнік запатрабавалі ў матацыкліста спыніцца. Але ён толькі паскорыўся, накіроўваючыся ў бок вуліцы Някрасава. Маладзён 1993 года нараджэння потым растлумачыў, што пабачыў нарад ДАІ, спалохаўся, што ў яго няма адпаведнай катэгорыі, і надумаў уцячы", - сказала Марыя Ярмалінская.

Убачыўшы наперадзе корак, матацыкліст захацеў развярнуцца, выехаў на трамвайныя рэйкі і не справіўся з кіраваннем, сутыкнуўся ў выніку з раздзяляльным агароджай.

Маладзён упаў, пасля чаго быў затрыманы дзяржаўтаінспектарамі. На яго складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за адсутнасць пасведчання кіравання матацыклам, за ДТЗ, праезд на забараняльны сігнал святлафора. Акрамя таго, не было дакументаў на матацыкл.

"За ўсё гэты матацыкліст з 2011 года 32 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ДАІ - за перавышэнне хуткасці, непрапусканне пешаходаў і іншыя парушэнні", - адзначыла Марыя Ярмалінская.

Апошнія навіны