BE RU EN

Google вырабіў дызайнерскую гарэлку

  • 7.04.2017, 21:58

Элітная гарэлка ў арыгінальнай упакоўцы вырабленая польскім праектам кампаніі Google - Google Campus Warsaw.

Польскі праект кампаніі Google - Google Campus Warsaw і мясцовая дызайнерская студыя Redkroft вырабілі супольны прадукт - элітную дызайнерскую гарэлку ў арыгінальнай упакоўцы. Аб гэтым паведамляе liga.net са спасылкай на сайт студыі.

«Прырода гэтага падарунка звязаная з гісторыяй Google Campus Warsaw. На працягу дзесяцігоддзяў будынак Koneser, у якім знаходзіцца Campus Warsaw, было сэрцам гарэлачнай фабрыкі. Цяпер гэта прастора напоўненая п’янкім імпэтам стартапаў», - растлумачылі ў дызайнерскай студыі.

Адзначаецца, што гарэлка вырабленая «для асаблівых выпадкаў». Упакоўка для кожнай бутэлькі збіраецца ўручную.

Кампанія Google адкрыла цэнтр інавацыйных ідэй Campus Warsaw у 2015 годзе. Ён стаў пятым прадстаўніцтвам Google у свеце. Campus Warsaw размешчаны на тэрыторыі былога гарэлачнага завода «Конэсэр» у варшаўскай Празе, дзе цяпер знаходзіцца Сучасны культурны цэнтр Centrum Praskie Koneser.

Апошнія навіны