BE RU EN

У Менску аўтамабіль МНС рэзнуўся ў слуп

  • 7.04.2017, 21:06

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытачы «Анлайнера» бачылі наступствы аварыі на вуліцы Казлова. Яны распавялі, што аўтамабіль МНС рэзнуўся ў слуп, на супрацьлеглым баку вуліцы стаяў іншы самаход з сур'ёзнымі пашкоджаннямі.

— Вуліца Казлова паміж вуліцамі Платонава і Батанічнай. Мяркуючы з усяго, самаход МНС рэзнуўся ў слуп, — распавёў чытач.

— З другога боку вуліцы аўтамабіль з моцна разбітай пярэдняй часткай, — дадаў іншы чытач.

У ДАІ Партызанскага раёна паведамілі, што самаход МНС рухаўся па вуліцы Казлова з боку вуліцы Батанічнай. У сустрэчным кірунку, з боку вуліцы Платонава, за стырном аўто ехала дзяўчына.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына стала паварочваць налева. У гэты момант адбылося сутыкненне з самаходам МНС, — распавялі ў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі. — У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны