BE RU EN

Fox: ЗША знішчылі амаль 20 сірыйскіх самалётаў на авіябазе ў Хомс

  • 7.04.2017, 19:45

У момант удару расейскіх самалётаў на базе не было.

Блізу 20 сірыйскіх самалётаў знішчаныя ў выніку ўдару амерыканскімі крылатымі ракетамі па сірыйскай авіябазе ў правінцыі Хомс.

Пра гэта паведаміла тэлекампанія Fox News са спасылкай на двух высокапастаўленых амерыканскіх вайсковых прадстаўнікоў.

У момант удару расейскіх самалётаў на базе не было, адзначалася ў рэпартажы.

У чацвер на загад прэзідэнта Дональда Трампа з эсмінцаў ВМС ЗША Porter і Ross, якія знаходзіліся ва Усходнім Міжземнамор'і, быў зроблены пуск 59 крылатых ракет Tomahawk па вайсковай базе ў сірыйскай правінцыі Хомс. Падставай для ўдару стала меркаванае выкарыстанне 4 красавіка хімічнай зброі ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Кіраўніцтва ЗША мяркуе, што з гэтага аэрадрома была пачатая меркаваная хімічная атака.

Апошнія навіны