У Польшчы цягнік сутыкнуўся з грузавіком
- 7.04.2017, 18:56
У выніку аварыі ля горада Азімэк у Апольскім ваяводстве 18 чалавек былі шпіталізаваны.
18 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення хуткаснага цягніка Pendolino і грузавіка на поўдні Польшчы. У цягніку ехалі 300 чалавек, паведамляе onet.pl.
Для эвакуацыі параненых былі задзейнічаны гелікаптэры. Прадстаўнікі чыгункі распавялі, што на пераездзе працавала гукавая і светлавая сігналізацыя.
Польшча пачала эксплуатацыю хуткасных цягнікоў Pendolino сёмага пакалення ў 2014 годзе. Тэхнічна гэтыя цягнікі здольныя развіваць хуткасць 250 км/г.