BE RU EN

Упершыню знойдзеная «другая Зямля» з атмасферай

  • 7.04.2017, 13:10

Дакладны склад атмасферы пакуль невядомы, аднак даследчыкі мяркуюць, што яна можа ўтрымліваць вадзяны пар.

Навукоўцы выявілі атмасферу ў земляпадобнай экзапланеце на арбіце вакол зоркі Gliese 1132b.

Навуковая праца пра гэта апублікаваная ў часопісе The Astronomical Journal, а коратка аб адкрыцці распавядае Science Alert (пераклад – tut.by).

Дакладны склад атмасферы пакуль невядомы, аднак даследчыкі мяркуюць, што яна можа ўтрымліваць вадзяны пар і метан.

Планета Gliese 1132b знаходзіцца ў сузор'і Vela, адлегласць ад Зямлі да яе складае блізу 39 светлавых гадоў. Планета мае дыяметр прыкладна на 20% большы, чым у Зямлі, а яе маса ацэньваецца ў 1,6 зямной масы. Меркаваная тэмпература на паверхні планеты — 370 градусаў па Цэльсіі.

«Пакуль гэта не выяўленне жыцця на іншай планеце, але важны крок у гэтым кірунку, — сказаў вядучы даследчык Джон Саўтворт з Кілскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі. — Выяўленне атмасферы вакол Gliese 1132b — першы выпадак выяўлення атмасферы ў земляпадобнай планеты, без уліку самой Зямлі».

Апошнія навіны