BE RU EN

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выстаўлена абвінавачванне паводле справы «Белага легіёну»

  • 6.04.2017, 9:15

25-гадовы аспірант працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея.

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выстаўлена абвінавачванне паводле справы «Белага легіёну». Яго абвінавачваюць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці».

Пра гэта паведамілі сябры затрыманага, паведамляе «Еўрарадыё».

25-гадовы Аляксандр Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея, вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра знайшлі пнеўматычны пісталет, але яго захоўванне не з'яўляецца парушэннем закона.

Такія абвінавачванні раней выстаўлялі яшчэ 16 фігурантам справы. 5 красавіка такія абвінавачванні выстаўленыя Віктару Данілаву і Андрэю Дундукову. З 29-ці фігурантаў справы цяпер 9 чалавек знаходзяцца на свабодзе. Апошнім адпусцілі Сяргея Кулініча з партыі «Народная грамада».

Паводле 3-й частцы 293-га артыкула КК пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Такім чынам, спіс тых, каму выстаўлена абвінавачанне паводле 3-й частцы 293-га артыкула КК, выглядае цяпер так:

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Юры Гурын

Віктар Данілаў

Зміцер Дашкевіч

Андрэй Дундукоў

Алесь Яўдаха

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Міраслаў Лазоўскі

Мікалай Міхалькоў

Дзмітрый Новік

Сяргей Пальчэўскі

Яўген Палтаржыцкі

Уладзімір Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Аляксандр Зімніцкі

На сайце КДБ дагэтуль афіцыйна не пацверджана выстаўленне абвінавачванняў затрыманым.

Апошнія навіны