BE RU EN

Расея рыхтуе поўнамаштабную наступальную аперацыю

  • Андрэй Саннікаў
  • 5.04.2017, 19:36

Яе элементамі становяцца перакідванне комплексаў «Іскандэр-М» у Калінінград, найбуйнейшыя ядзерныя ракетаносцы у Балтыйскім моры і вучэнні «Захад-2017».

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пракаментаваў перакідванне Расеяй у Калінінградскую вобласць комплексаў «Іскандэраў-М», блізкае ўваходжанне ў Балтыйскае мора найбуйнейшых расейскіх ядзерных ракетаносцаў, а таксама расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017».

«Учора Расея заявіла, што будзе прадаўжаць перакідваць ракетныя комплексы «Іскандэр-М» у Калінінградскую вобласць (падлётны час да Варшавы - крыху большы за 2 хвіліны). Сёння вось абвясціла аб перакідцы найбуйнейшых ядзерных ракетаносцаў у Балтыйскае мора. Гэта азначае поўнае атачэнне краін Балтыі. Зусім не падобна да рэгулярных вучэнняў «Захад-2017», больш да падрыхтоўкі поўнамаштабнай наступальнай аперацыі. Для яе і могуць спатрэбіцца 4 162 чыгуначныя вагоны, якія едуць у Беларусь.

У гэты час Лукашэнка распраўляецца з паўсталым народам і рыхтуе крымінальная справы супраць патрыётаў. У адказ слабы і раздробнены Захад (а не беларуская апазіцыя), па-ранейшаму імкнецца дапамагчы яму «справіцца з Крамлём» (з якім ён з задавальненнем рыхтуецца да «Захад-2017), заплюшчваючы вочы на рэпрэсіі і манатонна гундосіць пра дыялог з дыктатарам», - напісаў Андрэй Саннікаў.

Апошнія навіны