BE RU EN

Мінкульт: Пазіцыя Ханка будзе ўлічвацца падчас фармавання канцэртных праграм

  • 30.04.2017, 21:59

Міністэрства культуры выканае патрабаванні вядомага кампазітара.

Пазіцыя кампазітара Эдуарда Ханка, які забараніў Ядзвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленку выконваць шэраг песень ягонага аўтарства, будзе ўлічвацца пры фармаванні канцэртных праграм.

Пра гэта гаворыцца ў заяве першай намесніцы міністра культуры Беларусі Iрыны Дрыгі, агучанай у эфіры прапагандысцкага тэлеканала ОНТ, паведамляе БелТА.

«Цяпер закранутае Эдуардам Ханком пытанне вывучаецца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве, - адзначаецца ў заяве. - Пазіцыя Міністэрства культуры з улікам магчымых падыходаў да ўрэгулявання сітуацыі будзе сфармаваная пасля ўсебаковага вывучэння гэтага пытання. Да яго ўрэгулявання занятая кампазітарам пазіцыя будзе ўлічвацца падчас фармавання канцэртных праграм падначаленымі Мінкультуры арганізацыямі».

Апошнія навіны