BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 19 градусаў

  • 30.04.2017, 21:18

1 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, месцамі на ўсходняй палове ападкі будуць моцнымі.

Удзень на паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай месцамі магчымы слабы туман, піша БелТА.

Вецер будзе паўночным, сярэднім, месцамі парывістым.

Уночы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе — 7-10 градусаў.

Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў і толькі на паўднёвым усходзе будзе даволі цёпла — 13-19 градусаў.

Апошнія навіны