BE RU EN

Відэафакт: Мэксіканскі брамнік забіў гол на 93-й хвіліне і здабыў нічыю

  • 30.04.2017, 18:56

44-гадовы Оскар Пэрэс Рохас прынёс сваёй камандзе валявую нічыю гожым голам у дададзены час.

Брамнік мэксіканскага футбольнага клуба «Пачука» 44-гадовы Оскар Пэрэс Рохас прынёс сваёй камандзе валявую нічыю гожым голам на 93-й хвіліне гульні з «Крусам Асулем».

Гэта адбылося ў 16-м тура чэмпіянату Мэксікі ў футболе, паведамляе Liga Bancomer MX.

Пад канец матчу спаборнікі вялі з лікам 2:1, аднак у дададзены час Рохас прыйшоў да чужой брамы на кутні і забіў гол з падачы таварыша.

Оскар Пэрэс Рохас з'яўляецца чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Мэксікі, а таксама Кубка канфедэрацый.

Апошнія навіны