BE RU EN

Згарэлы расейскі бранявік «Тыгр-М» упершыню зняты ў Сірыі

  • 30.04.2017, 18:42

Раней выявы знішчаных браневікоў гэтага класа ў Сірыі ў Сеціва не выкладваліся.

Ваенны блог «Цэнтра аналізу і стратэгій» апублікаваў фатаграфію згарэлага бронеаўтамабіля АМН 233 114 «Тыгр-М». Раней выявы знішчаных браневікоў гэтага класа ў Сірыі ў Сеціве не выкладваліся.

Бранявік абсталяваны расейскім дызельным рухавіком ЯМЗ-5347-10, які можа працаваць на розных тыпах паліва і развівае магутнасць 215 конскіх сіл. У мадыфікацыі «Тыгр-М» былі ліквідаваны хібы, выяўленыя падчас эксплуатацыі і баявога выкарыстання папярэдніх варыянтаў гэтай машыны, а таксама ўлічаныя дадатковыя патрабаванні расейскіх вайскоўцаў.

Была палепшаная праходнасць бронемашыны за кошт выкарыстання новай канструкцыі мастоў з прымусова блакаванымі шасцярнёвымі канічнымі дыферэнцыяламі.

Апошнія навіны