BE RU EN

Беларускія грацыі здабылі чатыры ўзнагароды на этапе КС у Баку

  • 30.04.2017, 18:11

Наступны этап Кубка свету ў мастацкай гімнастыцы адбудзецца з 7 да 9 траўня ў Сафіі.

Беларускія гімнасткі здабылі чатыры ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Баку, паведамляе БелТА.

Найбольш удала спаборніцтвы ў сталіцы Азербайджана склаліся для Аліны Гарнасько, якая ў індывідуальных практыкаваннях двойчы ўздымалася на п'едэстал гонару. Беларуска заняла трэцяе месца пасля выканання кампазіцыі з абручом - 17,650 бала. Пераможцам у гэтым спаборніцтве стала Арына Аверына з Расеі - 18,800. Паспяхова для Аліны Гарнасько склаўся і выступ са стужкай, у гэтым практыкаванні яна таксама здабыла бронзавую ўзнагароду - 16,800. Першае месца заняла балгарка Невіяна Уладзінава - 17,600. Арына Аверына стала другой - 16,900.

Яшчэ два медалі ў скарбонку беларускай каманды прынеслі Ганна Гайдукевіч, Ганна Швайба, Аліна Севасцьянава, Арына Цыцыліна, Ксенія Чалдышкіна, Маргарыта Авадзінская, якія занялі другое месца ў групавых практыкаваннях з пяццю абручамі - 18,650 бала. Залатыя ўзнагароды здабыла каманда Італіі - 18,700. Таксама беларускі сталі трэцімі ў практыкаванні з трыма мячамі і дзвюма скакалкамі - 17,100. Другое месца занялі гімнасткі Балгарыі - 17,350, першае месца здабыла нацыянальная каманда Украіны - 18,200.

Наступны этап Кубка свету ў мастацкай гімнастыцы адбудзецца з 7 да 9 траўня ў Сафіі. У ім плануе ўзяць удзел адная з ладарак беларусак Кацярына Галкіна. Адзін з галоўных стартаў сезона для грацый стане чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 19 да 21 траўня ў Будапешце.

Апошнія навіны