BE RU EN

Бабруйскі гімназіст перамог на міжнароднай алімпіядзе ў хіміі

  • 30.04.2017, 17:51

Яшчэ 5 срэбраных медалёў здабылі вучні ліцэя БДУ, менскай гімназіі №29 і гімназіі Іванава.

Навучэнец бабруйскай гімназіі №2 Аляксей Харлап атрымаў перамогу на Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе ў хіміі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, 11-класнік прывёз залаты медаль і дыплом 1 ступені.

Яшчэ 5 срэбраных медалёў здабылі вучні ліцэя БДУ, менскай гімназіі №29 і гімназіі Іванава.

Міжнародная школьная алімпіяда ў хіміі праходзіла ў сталіцы Казахстана Астане 23-30 красавіка. Яна складалася з двух тэарэтычных тураў і аднаго практычнага.

У гэтым інтэлектуальным спаборніцтве ўзялі ўдзел 120 старшакласнікаў з 22 краін, сярод якіх акрамя беларусаў, - прадстаўнікі Расеі, Азербайджана, Арменіі, Украіны, Турцыі, Нігерыі і Ізраіля.

Апошнія навіны