BE RU EN

«Аэрафлот» скасаваў два рэйсы паміж Масквой і Менскам

  • 30.04.2017, 16:58

Яшчэ адзін рэйс сёння будзе затрыманы.

Авіякампанія «Аэрафлот - расейскія авіялініі» 30 красавіка скасавала два рэйсы паміж Масквой і Менскам, яшчэ адзін рэйс будзе затрыманы.

Пра гэта сведчаць звесткі онлайн-табло аэрапорта Шарамеццева, паведамляе БелТА.

Напрыклад, скасаваны рэйс SU1842 з Масквы ў Менск вылетам а 16.10 і зваротны рэйс SU1843 а 18.30 з беларускай сталіцы ў Шарамеццева.

Акрамя таго, рэйс SU1840, які павінен вылецець 30 красавіка ў Менск з Масквы а 13.50, будзе затрыманы да 15.15.

Пра прычыны змяненняў у раскладзе не паведамляецца.

«Аэрафлот» апошнім часам нярэдка касуе рэйсы на лініі Масква-Менск: у красавіку было скасавана больш за дзесяць рэйсаў. Апошні раз гэта адбылося 27 красавіка.

Апошнія навіны