BE RU EN

Землеўладальнікі ў Крыме ўзбунтаваліся супраць расейскіх парадкаў

  • 30.04.2017, 13:25

Сотні чалавек выйшлі ў Севастопалі на мітынг супраць канфіскацыяў зямельнай уласнасці.

Зямельныя ўласнікі ў Севастопалі, што быў незаконна анэксаваны Расеяй разам з Крымам, плануюць звярнуцца да прэзідэнту РФ Уладзіміра Пуціна і дэпутатаў Дзярждумы з просьбай унесці змены ў расейскі закон аб уваходжанні Крыма ў склад Расеі. Такое патрабаванне было выказана на сходзе ўладальнікаў зямельных участкаў, які прайшоў сёлета ў суботу, 29 красавіка, піша «Нямецкая хваля». Паводле звестак выдання, у ім удзельнічалі больш за 400 чалавек.

Кіраўнік грамадскай арганізацыі «Прававая абарона ўласнікаў нерухомасці» Аляксей Дземёнак звярнуў увагу на праблему канфіскацыі расейскімі ўладамі маёмасці гараджан. У законе аб прыняцці Крыма ў РФ названыя дзейнымі дакументы жыхароў Севастопаля, выдадзеныя ўкраінскімі ўладамі, аднак не сказана аб прызнанні сапраўднымі правоў грамадзян, якія вынікаюць з гэтых дакументаў, адзначыў ён.

«Гэта дазваляе чыноўнікам, якія працуюць сёння, адбіраць у людзей зямельныя ўчасткі, дамы і іншую маёмасць, заяўляючы, што іх ўласнасць знаходзіцца на тэрыторыі, напрыклад, запаведных земляў», - растлумачыў далей Дземёнак.

Раней паведамлялася аб падачы ўладамі Севастопаля соцень іскаў аб пазбаўленні права ўласнасці ўладальнікаў зямельных участкаў. На думку чыноўнікаў, украінскія ўлады незаконна выдзялялі людзям зямлю.

Апошнія навіны