BE RU EN

Лукашэнка прадае трактары «за таблетку»

  • 30.04.2017, 13:12

Дыктатар падоўжыў на два гады схему закупак кубінскіх лекаў наўзамен на тэхніку МАЗ і МТЗ.

Адпаведны ўказ Лукашэнкі «Аб рэалізацыі міжнароднай дамовы» апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Між іншым, дакументам прадугледжана, што ГА «Белрэсурсы» закупляе ў фармацэўтычных арганізацый Кубы лекавыя сродкі, а таксама пастаўляе ў гэтую краіну для разлікаў сельскагаспадарчую, аўтамабільную тэхніку і запасныя часткі да яе вытворчасці МАЗ і МТЗ.

У далейшым кубінскія лекі размяркоўваюцца паміж беларускімі фармацэўтычнымі прадпрыемствамі «Белмедпрэпараты» і «Белфармацыя», якія разлічваюцца за іх пастаўку з ГА «Белрэсурсы». Гэтыя грашовыя сродкі затым накіроўваюцца менскім аўтамабільным і трактарным заводам. Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на камітэт дзяржкантролю Беларусі.

Апошнія навіны