BE RU EN

«Белтэлекам» папярэдзіў пра магчымыя перабоі з інтэрнэтам у Менску

  • 3.04.2017, 17:33

Паведамляецца, што перабоі з інтэрнэтам могуць узнікнуць уначы 5 і 6 красавіка.

З 1.00 да 6.00 5 красавіка будуць праводзіцца работы на абсталяванні сеткі перадачы звестак горада Менска, паведамляе сайт кампаніі.

Падчас правядзення работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу ў сетку інтэрнэт для абанентаў паслуг byfly на правадных сетках доступу і на сетцы доступу Home Wi-Fi.

З 1.00 да 6.00 6 красавіка на сеткі перадачы звестак Менска будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы з кароткачасовымі перапынкамі ў наданні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы для асобных абанентаў сталіцы.

Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных службаў магчымы праз мабільную сувязь.

Апошнія навіны