BE RU EN

Марына Адамовіч: Я не ўпэўненая, што Мікалай Статкевіч на вуліцы Акрэсціна

  • 29.04.2017, 20:14

Да затрыманага лідару БНК не пускаюць адваката.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміла жонка кіраўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

- Амаль увесь дзень, з таго часу, як мне паведамілі, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсціна я разам з адвакатам спрабую дамагчыся спаткання з ім.

Аднак міліцыя пад рознымі незаконнымі падставамі адмаўляецца дапусціць да Мікалая адваката. Я ўжо не ўпэўненая, што ён знаходзіцца менавіта тут, - паведаміла Марына Адамовіч.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, з 28 красавіка Мікалай Статкевіч не выходзіў на сувязь.

Сёння Марыне Адамовіч патэлефанаваў нейкі падпалкоўнік міліцыі з Ленінскага РУУС і паведаміў, што палітык знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Учора Статкевіча затрымалі і асудзілі ў Ленінскім судзе на 5 дзён.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч абвясціў аб правядзенні 1 траўня а 14-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска святочнай акцыі з патрабаваннем паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў.

Апошнія навіны