BE RU EN

Амерыканскі авіяносец увайшоў у Японскае мора для стрымлівання КНДР

  • 29.04.2017, 19:55

Авіяносец увайшоў у Японскае мора разам з караблём суправаджэння марскіх сіл самаабароны.

Амерыканскі авіяносец Carl Vinson 29 красавіка ўвайшоў у Японскае мора. Пра гэта паведамляе японскі канал NHK (пераклад – gordonua.com).

Пры гэтым два караблі марскіх сіл самаабароны Японіі, якія з 23 красавіка праводзілі супольныя манеўры з гэтай авіяноснай групай, скончылі вучэнні і аддзяліліся ад астатніх караблёў.

У нядзелю, 30 красавіка, "ці пазней" Паўднёвая Карэя плануе правесці пры ўдзеле "Карла Вінсана" марскія вучэнні для прадухілення пагрозы з боку КНДР.

23 красавіка авіяносная група ЗША і ўзброеныя сілы Японіі пачалі супольныя вучэнні недалёка ад берагоў Карэйскага паўвострава, паведамляла японскае выданне Yomiuri Shimbun. Мэта вучэнняў - націснуць на Паўночную Карэю ў варунках прадаўжэння выпрабаванняў балістычных ракет.

Амерыканскі авіяносец Carl Vinson разам з некалькімі баявымі караблямі Японіі знаходзіцца ў складзе амерыканскай ударнай групы паблізу Карэйскага паўвострава для дэманстрацыі прысутнасці ў рэгіёне.

14 красавіка тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай выведцы паведаміў, што ЗША гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па Паўночнай Карэі, каб прадухіліць чарговае выпрабаванне ядзернай зброі Пхеньянам.

Апошнія навіны