BE RU EN

Ранальду стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі топ-6 еўрапейскіх чэмпіянатаў

  • 29.04.2017, 19:29

Партугалец вызначыўся ў матчы 35-га тура чэмпіянату Гішпаніі з «Валенсіяй».

Форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Ранальду стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі топ-6 еўрапейскіх чэмпіянатаў (Гішпанія, Англія, Нямеччына, Італія, Францыя, Партугалія), паведамляе «Прессбол».

Партугалец вызначыўся ў матчы 35-га тура чэмпіянату Гішпаніі з «Валенсіяй», забіўшы свой 367-ы гол у еўрапейскіх лігах (3 - за «Спортынг» у Партугаліі, 84 - за «Манчэстар Юнайтэд», 280 - за «Рэал»). Ранальду апярэдзіў ангельца Джымі Грыўза (366), а замыкае тройку немец Герд Мюлер (365).

Апошнія навіны