BE RU EN

У Лос-Анджэлесе з'явіўся Музей марозіва

  • 29.04.2017, 12:03

Для рэалізацыі гэтага праекта запрасілі мастакоў.

10 тысячаў бананаў, гіганцкія эскімо, горы мармеладу і ядомыя паветраныя шары. У Лос-Анджэлесе адчыніўся Музей марожанага.

Гэта не традыцыйная экспазіцыя, дзе наведвальнікам звычайна распавядаюць пра спосабы гатавання і гісторыю прысмакаў. Тут мастацтва і майстэрства кандытараў зліваюцца разам. Гіганцкія інсталяцыі, натхнёныя любімымі дэсертамі, знаходзяцца побач з пунктамі, дзе можна паспрабаваць розныя віды марозіва, паведамляе Reuters.

Тэматычныя атракцыёны карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Напрыклад, сцены з смакам банана. Дастаткова падрапаць паверхню, каб пачуць пах садавіны. А басейн, напоўнены цукеркамі, да душы і дзецям і дарослым, якія радыя акунуцца ў масу цукровых дражэ.

Знаўцы мастацтва не будуць расчараваныя. Бо куратары адмыслова запрасілі сучасных мастакоў для рэалізацыі гэтага праекта.

Упершыню Музей марозіва з'явіўся год таму ў Нью-Ёрку. Пасля вялікага поспеху арганізатары задумалі стварыць падобную экспазіцыю ў Лос-Анджэлесе. Квіткі можна набыць толькі на афіцыйным сайце. Але супрацоўнікі музея паведамілі, што ахвотных наведаць гэтую выставу так шмат, што яны пастанавілі падоўжыць экспазіцыю да 10 ліпеня.

Апошнія навіны