BE RU EN

«Прапаганда-тур» па Беларусі: расейскіх журналістаў змянілі кітайскія

  • 29.04.2017, 11:31

Прэс-тур прадстаўнікоў кітайскіх СМІ ў Беларусь запланаваны на 1 – 7 траўня.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, паведамляе БелТА.

У праграме прэс-тура – сустрэча кітайскіх журналістаў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што сярод удзельнікаў прэс-тура будуць прадстаўнікі блізу 40 выданняў – інфармацыйных агенцтваў, электронных сродкаў масавай інфармацыі і інш.

Для замежных гасцей падрыхтаваная насычаная праграма знаходжання, у тым ліку яны наведаюць XXI Міжнародную спецыялізаваную выставу "СМI ў Беларусі", якая пройдзе ў Менску 3 – 6 траўня. Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу, што Кітай з'яўляецца спецыяльным госцем выставы.

Курыраваць знаходжанне журналістаў з КНР будзе надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Раней у Беларусі амаль штогод праходзілі падобныя «прэс-туры» для прадстаўнікоў СМІ Расеі.

Апошнія навіны