BE RU EN

Наталля Папкова: Першамайская дэманстрацыя пройдзе паводле плану

  • 29.04.2017, 10:28

Паплечнікі Міколы Статкевіча заклікаюць выходзіць на акцыю 1 траўня ў цэнтр Менска.

Так, кіраўніца Берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Наталля Папкова напісала сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Акцыя салідарнасці працоўных 1 траўня чарговы раз напалохала нелегітымную ўладу, і з перапуду шызафрэнічны кіраўнік арганізаваў выкраданне лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу і Старшыні БСДП “Народная Грамада” Міколы Статкевіча. Нягледзячы на гэта, акцыя адбудзецца і пройдзе паводле вызначанага плану.

На гэтай акцыі грамадзяне Беларусі павінны паказаць сваю салідарнасць з працоўнымі і з палітвязнямі, выкраданнямі і арыштамі якіх кіраўнік паказвае сваю слабасць і страх перад грамадзянскай супольнасцю.

Свабоду палітычным зняволеным! Улада народу! Наша возьме!

1 траўня, Менск, Кастрычніцкая плошча, а 14-й».

Апошнія навіны