BE RU EN

Відэафакт: Як у Менску каўбасу з баброў дэгуставалі

  • 28.04.2017, 20:24

Аматар мяса падзяліўся сваімі ўражаннямі.

Падчас выставы «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017» Мінлясгас упершыню прэзентаваў два гатункі каўбасы з бабра: з алянінай і з даданнем мяса дзікіх качак.

З сабой на дэгустацыю nn.by паклікаў Дзяніса Валянскага, які любіць мяса і разбіраецца ў ім, і Ніка Балквадзе, вегетарыянца, які стварыў петыцыю супраць вытворчасці каўбасы і саланіны з баброў.

Што з усяго гэтага атрымалася - глядзіце самі.

Масавая вытворчасць каўбасы з баброў плануецца наладзіць восенню-зімой гэтага года. Яе сярэдні кошт, як паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Шастакоў, складзе 25-30 рублёў за кілаграм.

Апошнія навіны