BE RU EN

Два беларускія дадаткі сталі фіналістамі прэстыжнай прэміі

  • 28.04.2017, 19:43

Дадаткі беларусаў увайшлі ў тройку фіналістаў прэміі Appy Awards у намінацыя «Музыка».

Два беларускія мабільныя дадаткі сталі фіналістамі прэстыжнай міжнароднай прэміі Appy Awards. Такая інфармацыя размешчаная на сайце прэміі.

Мабільныя музычныя дадаткі Beat Maker Go! і Piano, распрацаваныя беларускай ІТ-кампаніяй Gismart, увайшлі ў тройку фіналістаў прэміі Appy Awards у намінацыі «Музыка». Усяго ў фінал у гэтым годзе выйшлі больш за 90 дадаткаў, якія будуць спаборнічаць у больш як 30 намінацыях.

Gismart займаецца стварэннем дадаткаў-сімулятараў музычных інструментаў і музычных гульняў для смартфонаў. У кампаніі два офісы - у Менску і Лондане.

Прэмія для мабільных дадаткаў Appy Awards праводзіцца штогод. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у гэтым годзе пройдзе 17 траўня ў Нью-Ёрку.

Апошнія навіны