Домрачава і Б'ёрндален выступяць у лыжных гонках на сабачых вупражах
- 28.04.2017, 19:19
Фестываль з удзелам нарвэжска-беларускай пары пройдзе 28-29 красавіка.
Самы тытулаваны біятланіст у гісторыі нарвэжац Уле-Эйнар Б'ёрндален і ягоная беларуская жонка трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава возьмуць удзел у лыжных гонках на сабачых вупражах, якія традыцыйна пройдуць у Шушэне ў праграме традыцыйнага лыжнага фестывалю Snørock, паведамляе tut.by са спасылкай на Ringsaker Blad.
Фестываль Snørock пройдзе 28-29 красавіка. Удзел у ім плануюць узяць таксама біятланісты Гэнрык Л’Абе Лун і Ларс Бэргэр.
Нагадаем, што год таму Уле-Эйнар Б'ёрндален заняў на гэтых спаборніцтвах другое месца.
А пакуль Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален трэніруюцца ў нарвэжскім Шушэне.
Між тым спартыўны дырэктар нацыянальнай каманды Нарвэгіі Мортэн Аа Д’юпвік паведаміў у інтэрв'ю NRK, што Дар'я Домрачава ў міжсезонне правядзе некалькі збораў супольна з нарвэжскімі спартоўцамі.
— Дар'я далучыцца да нас, калі на зборы прыбудзе Уле-Эйнар. Ён з'яўляецца гэткім жа чальуом каманды, як і ўсе астатнія, але мы далі яму магчымасць рыхтавацца паводле індывідуальнай праграмы разам з жонкай, якая, як і ён, робіць стаўку на Алімпіяду-2018 у Пхенчхане, — сказаў Д’юпвік.
Дар'я Домрачава таксама мае намер частку збораў правесці з беларускай камандзе