BE RU EN

Яшчэ ў адным украінскім музеі з'явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў

  • 28.04.2017, 16:06

Калекцыя Уладзімір-Валынскага гістарычнага музея папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў.

Для захоўвання музей атрымаў шаўрон байца атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў тактычнай групы «Беларусь», піша «Новы час».

Адбылося гэта ў межах праекта перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з'яўляецца Грамадскі сектар атрада «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з'явіліся ў Ковельскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.

Апошнія навіны