BE RU EN

Уладзімір Някляеў: Грамадства толькі смяецца з улады і не верыць ёй

  • 28.04.2017, 15:55

Палітык зрабіў заяву аб «справе патрыётаў».

Паэт і палітык, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў зрабіў заяву з нагоды «справы патрыётаў», паведамляе Радыё Рацыя.

Крымінальная справа распачатая з надуманых прычын, мяркуе Уладзімір Някляеў:

- Нічога, на жаль, у працы гэтых органаў не змянілася з часоў Яжова і Ягады. Кожную выдумку, паводле якой можна абвінаваціць нацыяналіста або антысаветчыка ў здрадзе радзіме, у здрадзе народа, запускаюць, убіваюць у галовы людзям. Супольнасць толькі смяецца і абсалютна не верыць у гэта.

Абвінавачванне патрыётам выстаўленае паводле артыкула 287 Крымінальнага кодэкса, якая гучыць як «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Апошнія навіны