У Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак
- 28.04.2017, 15:48
Банкаўскія карткі могуць не працаваць уначы 30 красавіка.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 30 красавіка з 2.00 да 3.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы ў абнаўленні інтэрфейсаў міжнародных аплатных сістэм на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.
У гэты прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу) і пунктаў выдачы гатоўкі, самаабслугоўвання, банкаматамі, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, да яго падлучаныя 71,2 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, больш за 112 тысяч аплатных тэрміналаў, 2,6 тысячы банкаматаў і амаль 2,8 тысячы інфакіёскаў.