BE RU EN

У Менску праходзіць open air-праект «Мастак і горад»

  • 28.04.2017, 14:43

Пад адкрытым небам выстаўленыя цікавыя работы беларускіх мастакоў.

З учорашняга дня на плошчы Якуба Коласа працуе open air-праект «Мастак і горад» - выстава карцін жывапісцаў і графікаў Зоі Літвінавай, Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Хобатава і многіх іншых, піша citydog.by.

Выстава прабудзе на плошчы 4 месяцы - да 9 верасня. Паглядзець на карціны можна цалкам бясплатна. Як звычайна, да карцін будзе дадзенае тэкставае апісанне на трох мовах - расейскай, беларускай і ангельскай.

Праект «Мастак і горад» працуе ў Менску ўжо шэсць гадоў. Кожны раз пад адкрытым небам выстаўляюцца рэпрадукцыі работ беларускіх мастакоў, прысвечаныя адной тэматыцы.

Апошнія навіны