BE RU EN

$1,5 мільярда Януковіча канфіскаваныя і паступяць у дзяржбюджэт Украіны

  • 28.04.2017, 11:54

Паводле пастановы суда, сродкі, скрадзеныя папярэдняй уладай, ужо залічваюцца на рахункі дзяржаўнага Ашчадбанка.

Паўтара мільярда даляраў ЗША былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ягонай каманды на пастанову суда канфіскаваныя і будуць залічаны ў дзяржбюджэт. Пра гэта liga.net паведамілі ў прэс-службе сакратара РНБА Аляксандра Турчынава.

«Паўтара мільярда даляраў ЗША, якія былі арыштаваныя на рахунках Януковіча і ягонай каманды, на пастанову суда павінны быць пераведзеныя ў дзяржаўны бюджэт Украіны», - сказана ў паведамленні.

Генеральны пракурор Юрый Луцэнка і сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў давялі гэтую інфармацыю да кіраўніцтва Ашчадбанка, і цяпер сродкі залічваюцца на рахункі гэтага банка.

Нагадаем, 28 студзеня 2015 года Дзяржаўная служба фінансавага маніторынгу заблакавала $1,42 млрд на рахунках нерэзідэнцкіх кампаній звязаных з Януковічам і ягонай камандай.

Апошнія навіны