BE RU EN

Наталля Папкова: 1 траўня на Плошчы скажам «Баста!»

  • 28.04.2017, 8:54

Актывістка заклікала ўсіх выйсці 1 траўня а 14.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

Пра гэта берасцейская актывістка аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і «Маладой Беларусі» Наталля Папкова, напісала ў «Фэйсбуку»:

«1 траўня — Міжнародны дзень салідарнасці працоўных.

На сённяшні дзень працоўныя нашай краіны пастаўленыя ў зневажальнае становішча ва ўсіх адносінах, пачынаючы з прававой неабароненасці і заканчваючы нечалавечымі ўмовамі працы і яе аплаты.

Некампетэнтнае кіраўніцтва сваімі дзеяннямі тармозіць развіццё краіны.

Настаў час сказаць «Баста!» некампетэнтнасці, беззаконню, парушэнню правоў чалавека і карупцыі.

Я, Наталля Іванаўна Папкова, заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзян прыйсці 1-га траўня а 14 00 на Кастрычніцкую плошчу г. Менска і сказаць «так!» рэформам, годнасці, працы і гонару. Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны