BE RU EN

Расейскі разведчык «Ліман» патануў праз туман і разгільдзяйства

  • 27.04.2017, 20:43

Выведвальны карабель Чарнаморскага флоту РФ затануў у раёне Басфора.

Карабель Чарнаморскага флоту РФ «Ліман», які ў чацвер патануў у раёне Басфора пасля сутыкнення з іншым суднам, мог стаць ахвярай туману.

«Папярэдне прычынай здарэння называюць дрэнныя ўмовы надвор'я, туман», - заявілі ТАСС у генконсульстве Расеі ў Стамбуле.

Пры гэтым у расейскім парламенце выказалі іншую версію здарэння, зрэшты, якая не выключае папярэднюю.

Так, першы намеснік кіраўніка камітэта савета федэрацыі ў абароне і бяспекі Франц Клінцэвіч заявіў, што катастрофа, хутчэй за ўсё, стала вынікам няўзгодненасці ў дзеяннях адпаведных службаў, паведамляе «Интерфакс».

Апошнія навіны