BE RU EN

СМІ: 15 чалавек прапалі без вестак падчас катастрофы разведвальнага карабля РФ

  • 27.04.2017, 18:46

45 сябраў экіпажа расейскага карабля, паводле папярэдніх звестак, былі выратаваны Берагавой аховай Турцыі.

15 чалавек, якія знаходзіліся на борце карабля Чарнаморскага флоту «Ліман», што сутыкнуўся з грузавым суднам каля праліва Басфор, уважаюцца прапаўшымі без вестак. Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на Hurriyet і SkyNews.

45 сябраў экіпажа расейскага карабля, паводле папярэдніх звестак, былі выратаваны Берагавой аховай Турцыі. У той жа час Reuters, на якое таксама спасылаецца SkyNews, паведамляе, што з расейскага карабля былі выратаваны 78 чалавек.

У сваю чаргу РІА «Новости» цытуе заяву Берагавой аховы Турцыі, згодна з якой усе сябры экіпажа расейскага карабля выратаваныя.

Мінабароны РФ раней паведаміла, што ў выніку сутыкнення «Ліма» з іншым суднам «пацярпелых сярод экіпажа няма».

Разведвальны карабель Чарнаморскага флоту «Ліман» 27 красавіка ў Чорным моры за 40 кіламетраў ад праліва Басфор сутыкнуўся з суднам «Ашот-7». «Ліман», як паведаміла Мінабароны, атрымаў прабоіну ніжэй за ватэрлінію. Паводле звестак Hurriyet, у раёне сутыкнення быў моцны туман. Судна, якое сутыкнулася з «Ліманам», паводле звестак CNN Turk, ходзіць пад сцягам Таго.

Апошнія навіны