BE RU EN

Андрэй Стрыжак на волі

  • 27.04.2017, 16:24

Актывіст незалежнага прафзвязу РЭП выйшаў на волю пасля 10-дзённага арышту.

Актывіста прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Андрэя Стрыжака завочна прысудзілі да 10 дзён адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаваны мітынг» - стыхійны сход на ганку суда Цэнтральнага раёна ў Гомелі 21 лютага, паведамляе «Свабода».

Затрымалі Андрэя Стрыжака 14 красавіка пасля перасячэння літоўска-беларускай мяжы, калі ён вяртаўся з замежнай камандзіроўкі. Але неўзабаве вызвалілі.

Андрэй Стрыжак павінен быў сам звярнуцца ў суд, каб яго адправілі адбываць адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны