BE RU EN

Мастачка робіць цудоўныя скульптуры са старых кардонных каробак

  • 27.04.2017, 15:05

Таленавітая дзяўчына з Японіі можа стварыць са скрынак практычна што заўгодна.

Для кагосьці кардонная скрынка - гэта ёмістасць для захоўвання рэчаў, хтосьці ўважае іх проста за непатрэбны хлам, а кошкі бачаць у іх ідэальнае жыллё, піша 120.su.

Манамі, мастачка з Японіі, выкарыстоўвае скрынкі як будаўнічы матэрыял для дзіўных 3D-скульптур.

Усё пачалося ў час вучобы ва ўніверсітэце мастацтваў Асакі, дзе дзяўчына наважыла спецыялізавацца на 3D-анімацыі. Праўда, неабходнае праграмнае забеспячэнне для кампутара каштавала занадта дорага.

Пакуль Манамі збірала грошы, яна наважыла не марнаваць час дарма і пачала адточваць навыкі мадэлявання на старых кардонных скрынках.

Тое, што павінна было стаць усяго толькі практыкай, ператварыла таленавітую дзяўчыну ў сапраўдную мастачку. Цяпер яна можа стварыць са скрынак практычна што заўгодна.

Апошнія навіны