BE RU EN

Фотарэпартаж з «Чарнобыльскага шляху»

  • 26.04.2017, 20:00

26 красавіка ў Менску прайшло традыцыйнае вулічнае шэсце «Чарнобыльскі шлях».

Акцыя была дазволеная ўладамі. Людзі сабраліся а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік» і прайшлі па ходніках вуліцай Сурганава да чарнобыльскай капліцы.

У шэсці ўзялі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек. Частка людзей сышла ў Кіеўскі сквер, дзе ў той жа час праходзіла дазволеная ўладамі акцыя, арганізаваная кансэрватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ. Яна таксама была прысвечаная гадавіне чарнобыльскай трагедыі.

Сharter97.org вёў онлайн-трансляцыю «Чарнобыльскага шляху».

«Еўрарадыё» падае фотарэпартаж з акцыі.

Апошнія навіны