BE RU EN

Еўра значна падаражэў на таргах у Менску

  • 26.04.2017, 14:35

На валютных таргах 26 красавіка беларускі рубель здаў да афіцыйнай валюты 19 краін «еўразоны».

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Падчас таргоў курс еўра вырас на 0,0287 рубля (1,43%) да 2,0409 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0069 рубля (0,37%) і склаў 1,8694 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0177 рубля (0,53%) і склаў 3,3177 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны