BE RU EN

Украінская спявачка Джамала выйшла замуж

  • 26.04.2017, 14:10

Цырымонія адбылася ў Ісламскім культурным цэнтры Кіева.

Пераможца песеннага конкурсу «Еўравізія-2016» Джамала выйшла замуж 26 красавіка. Мужам 33-гадовай спявачкі стаў Бекір Сулейманаў, ён далёкі ад творчага асяроддзя чалавек - працуе эканамістам, паведамляе hromadske.ua.

Цырымонія адбылася ў Ісламскім культурным цэнтры Кіева. І Джамала, і яе выбраннік - крымскія татары, таму вяселле прайшло ў нацыянальных традыцыях.

Апошнія навіны